Метадычнае аб’яднанне загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі

Дата: 8 апреля 2019 в 08:24
467 просмотров

5 красавіка 2019 года ў рамках метадычнага аб’яднання загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 1 г.Ельска” адбылася панарама вопыту па тэме “Фарміраванне станоўчага іміджу ўстановы дашкольнай адукацыі па папулярызацыі беларускай мовы і далучэнню да беларускай нацыянальнай культуры”.

 Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны выставы “Мастакі Ельшчыны”, “Лялькі Малой Радзімы”, “Любімае месца адпачынку”, “Ельск – горад будучага”, “Вуліцы роднага горада”, “Куфар-радавод”.

Свае веды пра Беларусь, Малую Радзіму выхаванцы ясляў-сада № 1 г.Ельска паказалі ў інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, дыдактычнай гульні “Беларусь–мая Радзіма”, у прэзентацыі адукацыйнага праекта “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

Увазе кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі і іх намеснікаў быў прапанаваны майстар-клас “Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы і беларускай культуры”.

За круглым сталом ўдзельнікі мерапрыемства падзяліліся ўражаннямі, выказалі пажаданні далейшай працы ў накірунку папулярызацыі беларускай мовы і далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры.

ФОТООТЧЁТ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.