Семінар-практыкум для выхавацелей малодшых груп устаноў дашкольнай адукацыі

Дата: 27 марта 2019 в 11:51
548 просмотров

26 сакавіка 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 5 г.Ельска” адбыўся семінар-практыкум для выхавацелей малодшых груп устаноў дашкольнай адукацыі па тэме “Далучэнне дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту да беларускага маўлення і беларускай нацыянальнай культуры”. Удзельнікам семінара-практыкума былі прадэманстраваны розныя формы нерэгламентаванай дзейнасці з выхаванцамі па далучэнню дзяцей да беларускага маўлення. Вопытам работы па выкарыстанню этнаграфічнага музея “Беларуская хатка” падзяліліся педагогі Зашырскага ясляў-сада. Выхавацелі дашкольнай адукацыі Качышчанскага ясляў-сада расказалі пра эфектыўныя формы ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў па папулярызацыі беларускай мовы. У практычнай частцы мерапрыемства педагогі прадэманстравалі дыдактычныя матэрыялы для выкарыстання ў рабоце з дзецьмі па далучэнню іх да беларускага маўлення і нацыянальнай культуры.

ФОТООТЧЁТ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.