Купалаўскія чытанні — 2025!

Дата: 24 февраля 2025 в 09:45
47 просмотров

22 лютага гімназія імя Я.Купалы г. Мазыра гасцінна адчыніла дзверы для ўдзельнікаў і гасцей адкрытага конкурсу творчых і даследчых работ вучняў “Купалаўскія чытанні — 2025”.

Актыўны ўдзел у Купалаўскіх чытаннях прынялі вучні Ельскай раённай гімназіі, паведамілі педагогі гімназіі.

У секцыі "Буктрэйлер" Дыплом 3 ступені у вучняў 10 класа Краўчанка Яўгеніі і Іванова Арцёма.

У секцыі "Духоўная спадчына" вучаніца 11 "Б" класа Халадовіч Яўгенія ўзнагароджана Дыпломам 3 ступені.

 У секцыі "Святыня народа" ў вучаніцы 6 "Б" класа Бардашэвіч Кацярыны - Дыплом 1 ступені, у вучаніцы 10 класа Замосцік Уладзіславы - Дыплом 3 ступені.

 Каманда вучняў - Бардашэвіч Вадзім, Пятрова Соф'я, Мароз Аляксандра - заваявалі Дыплом 1 ступені ў секцыі "Інтэлектуальная".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.