Педагагічныя чытанні для настаўнікаў пачатковых класаў

Дата: 31 марта 2021 в 10:31, Обновлено 31 марта 2021 в 16:36
400 просмотров

30 сакавіка 2021 года  з мэтай павышэння тэаратычнага ўзроўню і практычнай  падрыхтоўкі  настаўнікаў па арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў  былі праведзены педагагічныя чытанні “Сучасны ўрок у кантэксце кампетэнтнастнага падыхода як інструментарый арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Удзельнікі – настаўнікі пачатковых класаў Ельскага раёна. У першым этапе прынялі ўдзел 32  работы,  на педагагічных чытаннях – 11. Тэматыка  выступленняў разнастайная: “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз далучэнне да беларускай мовы, культуры, традыцыі” (Сычова М.М., Кірдан Т.С.), “Арганізацыя ўрокаў пазакласнага чытання”  (Любіна А.А.), “Шляхі і эфектыўныя заданні па фарміраванні чытацкай граматнасці” (Гуд І.І., Цімошчанка Д.Дз.), “Развіццё маўлення  малодшых школьнікаў праз азнаямленне са словазлучэннем і сказам” (Мітрафанава Л.С.), “Выкарыстанне лексічных практыкаваннеў для ўзбагачэння слоўнікавага запасу малодшых шольнікаў” (Чыжык С.Л.), “Развіццё творчага патэнцыялу вучняў праз розныя віды заданняў”( Аноцкая І.М.), “Вывучэнне слоўнікавых слоў праз выкарыстанне інтэрактыўных прыёмаў”(Якімчук П.А.), “Выкарыстане актыўных метадаў навучання па развіццю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў на вучэбных занятках па беларускай мове” (Дашкевіч Т.А.), “Фарміраванне грамацка-патрыятычных якасцей вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках па навучанню чытанню і пісьму”. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі актуальнасць, а таксама цікавасць  да азначанай тэтатыкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.